Хто нашай мужыцкай мовы…

Хто нашай мужыцкай мовы…
Верш
Аўтар: Бруна Каратынскі
XIX стагодзьдзе
Крыніца: Беларуская літаратура XIX стагоддзя. Хрэстаматыя. Склалі С. Х. Александровіч, А. А. Лойка, В. П. Рагойша. Мінск. «Вышэйшая школа», 1971 г. — б. 121

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





* * *


Хто нашай мужыцкай мовы
Не брыдзіцца, так як людзі,
Няхай жа будзе здаровы
І вяселле мае ў грудзі.
Дай бог яму доўга жыць
І ніколі не тужыць.