Хто тут піяк, то такоўскі…

Хто тут піяк, то такоўскі…
Песня
Аўтар: Ян Чачот
Крыніца: http://bk.knihi.com/cacot/cacot5.html

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Хто тут піяк, то такоўскі
Чужапанец, не шчарсоўскі!
Сорам для нас і для пана,
Калі б была воласць п'яна.

Шчорсы слывуць мужыкамі
І ласкавымі панамі,
Што і чытаць нас вучылі,
І любілі, не глумілі.

Трэба ж славу удзяржаці
І у карчме не гуляці;
На фурманках, на віціне
Твая чэсць, шчорсавяніне!

Напіліся братцы трохі,
Пайдзём да хаты, да сохі;
Мужык пры сасе, то краса!
Карчма зробіць свінапаса.