Царква і Дзяржава (Коўш)
Царква і Дзяржава Артыкул Аўтар: Аляксандр Коўш 1928 год |
Пытаньне аб ўзаемаадносінах Царквы да Дзяржавы зьяўляецца адным з найважнейшыя. Ад правідловага вырашэньня гэтага пытаньня залежыць дабрабыт тае і другое. Вось, чаму прэса рожных кірункаў дае так шмат мейсца гэтаму пытаньню.
Цяпер, калі ідзе перагляд 10-х гадовага незалежнага існаваньня Польшчы, і назначаюцца пляны далейшага яе будаўніцтва зусім зразумела, што польскае грамадзянства хацела-бы, каб у гэтым будаўніцтве належна адыгрывала і Праваслаўная Царква, якая лічыць блізка каля 5,000,000, ці каля 18 % усяго насельніцтва Польшчы сваіх верных.
Зрабіць гэтую роль Царквы для Дзяржавы карыснай, альбо не карыснай, залежыць не ад Царквы, а ад Дзяржавы. Упрацягу уплыўшых 10-ці гадоў шмат было зроблена каб роля Царквы для Дзяржавы была як найменш карыснай.
Царква са сьмірэньнем зносіла падчас даволі цяжкія свае крыўды і нягледзячы на гэта адносіны яе да Дзяржавы ня былі варожымі, а пасыўна лайяльнымі. Царкаўна-настроенае грамадзянство разумела, што пры пачатку будаваньня Дзяржавы было шмат недарэчнасьцяў і ў іншых галінах жыцьця, дзеля гэтага церпяліва зносіла ўсякія прыкрасьці падчас нават зьдзекі паасобных адзінак у адносінах да Царквы.
Яле калі Дзержава вышла на цьвёрды шлях і пачала сьмела будаваць сваю будучыню, адносіны яе да Царквы таксама не павінны быць хісьлівымі.
Царква мае права жыць па сваім кананічным законам, права абараняць сваю свабоду і незалежнасьць у сваім унутраным жыцьці. Яна зьяўляецца храніцельніцай вышэйшых ідэалаў духа, заветаў і прэданьняў хрысціянства, суменьнем народу, узгадавацельніцаю чыстых, добрых нраваў.
Адносіны Царквы да Дзяржавы дакладна азначаны сьв. Апосталам Паўлам у яго пасланьні да Рымлян, гдзе ён прызнае воляй Божаю ўстанову ўлады дзяржаўнай. Празначэньне ўсякай ўлады дзяржаўнай — ёсьць абарона дабра і барацьба са злом.
Паміж Царквой і Дзяржавай пакуль кожная з іх застаецца вернай сваёй ідэі ня можа і не павінна быць ні варожасьці, ні барацьбы, а добрае супрацоўніцтва і узаемаадносіны.
Ненармальныя адносіны паміж Царквай і Дзяржавай пачынаюцца тады:
1) калі Дзяржава становіцца ворагам Царквы і хрысьціянства,
2) калі яна адмаўляецца ад падтрыманьня хрысьціянскіх падставаў жыцьця,
3) калі яна імкнецца да падпарадкаваньня сабе Царквы, ня лічучыся з яе кананамі, ламае іх і карыстаецца Царквою як сродкам дзеля зьдзейсьненьня сваіх дзяржаўных мэтаў,
4) калі яна зло выкарыстаўвае духоўны аўтарытэт Царквы дзеля сваіх дзяржаўных поглядаў і інтэрэсаў і такою палітыкай разбурвае павагу Царквы.
Аднак-жа дзяржаўныя ўлады павінны ведаць, што разбурваючы аўтарытэт Царквы, яны падрываюць уласную дзяржаўную сілу.
Вялікай памылкай у працягу 10 гадовага незалежнага існаваньня Польшчы былі неакрэсьляныя ўзаемаадносіны Дзяржавы да Праваслаўнае Царквы. Царква ў гэты пэрыад ня была самастойна ў сваім унутраным жыцьці. І ў гэтым вінаваты ня польскія асобныя прадстаўнікі ўлады, але і ўсе мы, праваслаўныя. Асобныя прадстаўнікі ўлады выказывалі ў адносінах да Царквы неакрэсьленае самаўладзтва, а мы — слабасьць і маладушша.
У выніку такога становішча — устрыманы халодныя адносіны да дзяржаўнасьці з боку найболей здаровых колаў грамадзянства.
Па нашаму разуменьню, Дзяржава зацікаўлена ў тым, каб адносіны веруючага праваслаўнага народу былі да яе ня толькі устрымана-халоднымі, ці пасыўна лайяльнымі, а каб яны былі актыўна—лайяльнымі.
Стварэньне такіх адносінаў у будучыні залежыць ад Ураду.