Прапануем да спампаваньня!
Над ляснымі берагамі Ў час вячэрняй цішыні, Шум і песні пад шатрамі, І раскладзены агні. Прывітанне, племя шчасных! Пазнаю твае кастры; Я б і сам інакшым часам Праважаў твае шатры. Ранак блісне прамянямі — Знікне зноў ваш вольны след, Вам ісці, ды ўжо за вамі Больш не пойдзе ваш паэт. Бо вандроўныя паходы І гарэзлівыя дні Ён змяняў на вёскі слодыч І на ленасць цішыні.