Цярэшка, бяда, бяда

Цярэшка, бяда, бяда
Народная песня
Крыніца: Хрэстаматыя [Ноты] : па беларускай народнай музычнай творчасці : для ўстаноў адукацыі сферы культуры : [для спеваў (сола, хор) без суправаджэння / аўтар–укладальнік Зыкава Л. В.] ; Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Інстытут культуры Беларусі" ; [прадмова ад укладальніка]. — Мінск : Інстытут культуры Беларусі, 2012. — 208 с.
Беларуская калядка, запісаная Рыгорам Шырмам у 1940 г. у в. Пераброддзе Мёрскага раёна Віцебскай вобл. // Анталогія беларускай народнай песні. Мінск, 1975. № 10. Цярэшка.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Цярэшка, бяда, бяда,
Далі мне старога дзяда.
Мой жа ж ты дзядулечка,
Я ж твая бабулечка.

Цярэшка, Цярэшухна,
Цераз бор дарожанька
Бітая, таптаная.
Я ў мамкі каханая.

Божа ж мой, вяліка бяда,
Далі мне старога дзяда.
Дзед бабу тапіць вядзець,
А баба крычыць, не йдзець.

Не ўсхадзі, зара, рана.
Можа, каму ночка мала.
Мне, маладзе, надаела,
Што з мілым усю ноч сядзела.

Пайду я у ток, у ток,
Знайду я курэй куток.
Пеўніка — ніводнага,
Ўсе курачкі зводныя.

Пайду я праз тын глядзець,
Як мая міла прадзець
Тоненька/танюсенька,
З пальчыкам раўнюсенька.

Пасядзі, мой мілы, ў кутку,
Пакуль я штонікі вытку.
Выткаўшы, ды пашыю
На сваю белу шыю.

Дзевачкі, чаху, чаху,
Што ў нашым мяху, мяху?
Шпілечкі, іголачкі,
Залатыя пярсцёначкі.