Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/III/212

211. ⁂ Трэ‘ нам, бачыш, усё між сабой дараваць 212. ⁂ Ціхі і сіні блішча над хатай
Верш
Аўтар: Поль Верлен
1927 год
Арыгінальная назва: Le ciel est, par-dessus le toit (1881)
Пераклад: Максім Багдановіч
213. ⁂ О, сум, засьні ў душы маёй

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




212.

∗     ∗

Ціхі і сіні блішча над хатай
Неба прастор.
Ціха гайдае ліпа над хатай
Лісьцяў узор.

Ў небе рахманы, срэбраны голас
Звона гудзіць.
Птушкі маркотнай з дзерава голас
Сумна зьвініць.

Божа мой, божа! Мірна ліецца
Вокал жыцьцё.
Ў горад ад гэтай цішы ліецца
Шумнае ўсё.

Што гэта? Сьлёзы? Што-жа зрабіў ты,
Бледны ад іх, —
Горка паведай, што-жа зрабіў ты
3 дзён маладых?

Ціхі і сіні“, пераклад з Вэрлена.
З чарнавога аўтографу 1912-га году (прыблізна).

212. Ціхі і сіні блішча над хатай… Выдаецца з аўтографу (п. IV, № 6, 14). Пераклад вершу P. Verlaine „Le ciel est pardessus le toit“… з разьдзелу „Sagesse“.
У аўтографе ёсьць варыянт трэцяе строфы, напісаны алоўкам, які прыводзім:
9Божа мой, божа! вее зусюля
10Ціша і мір,
11У места адлюнуў, пэўна зусюля
12Гоману вір.
Прыводзім францускі тэкст трэцяе і чацьвертае строфы для параўнаньня iх з орыгiналам:

Mon Dieu, mon Dieu, la vie est là,
Simple et tranquille.
Cette paisible rumeur — Ià
Vient de la ville!
Qu‘as-tu fait, ô toi que voilà
Pleurant sans cesse,
Dis qu‘as-tu fait, toi que voilà,
De ta jeunesse?

Да гэтага вершу даецца ў выданьнi зьнiмак з аўтографу.