Цішка Гартны (1923)/Пасьвячэньні/Поэту-Гарбару

З. Жылуновічу Поэту-Гарбару
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1923 год
Помніш?!

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Пры варстаку сьпяваў ты песьні
Аб горкай долі гарбароў.
Табе ў каморцы было цесна,
А з мазалёў сачылась кроў!

Узгадаваны ў беднай хаце
Нядоляй, працаю цяжкой,
У свет пусьціўся вандраваці
З загартаванаю душой.

Варстацкі гуд злажыў ты ў рымы
І зваў к змаганьню ўвесь народ.
Ў агні бунтарскіх слоў гарым мы, —
Ты нам пяеш патнаццаць год.

Пятнаццаць год вяшчуньня-ліра
Прарочыць Волі дзіўны сказ.
Як той вясновы ўзгорні вырай,
Прымчаўся к нам Комуны час.

Пад нашым небам — Серп і Молат;
Пайшла нядзеля ў забыцьцё;
Народ наш дуж, народ наш молад,
Імкнецца ў новае жыцьцё.

Ясакар.