Ці сыдземся яшчэ мы знова (Шаўчэнка/Бядуля)
Ці сыдземся яшчэ мы знова Верш Аўтар: Тарас Шаўчэнка Пераклад: Змітрок Бядуля |
Ці сыдземся яшчэ мы знова?
Ці разышліся назусім?
I слова праўды і любові
Панеслі нетрам вы глухім?
Няхай і так!.. Не наша маці,
А давялося паважаці,
То воля госпада. Гадзіць,
Змірыцца трэ, маліці бога
I ўспамінаць адзін другога,
Сваю Украіну любіць,
Любіць яе... Часінай лютай,
Астатняю цяжкой мінутай
За Ўкраіну госпада маліць.
У каземаце 1847 Масква 1858