Ці я блуджу ўздоўж вуліц шумных (Пушкін/Дубровіч)
Ці я блуджу ўздоўж вуліц шумных… Верш Аўтар: Аляксандр Пушкін 1829 Арыгінальная назва: Брожу ли я вдоль улиц шумных Пераклад: Алесь Дубровіч Крыніца: Скрыжалі памяці. Кніга першая - с. 258 |
Ці я блуджу ўздоўж вуліц шумных,
Ці ўходжу ў мнагалюдны храм,
Й ў кругу юнацтва неразумным
Адны лятункі ўсцяж віхраць.
Кажу я: год за годам міне,
І колькі б тут ні была нас,
Прытулак знойдзем ў дамавіне —
І чыйсьці хутка блізак час.
Гляджу на дуб у чыстым полі,
Я мыслю: патрыярх лясоў
Перажыве мой век бяздольны,
Як перажыў ён век дзядоў.
Дзіцянё мілае люляю,
Ужо я гавару — бывай!
Табе я месца уступаю —
Мне час сатлець, табе буяць.
Дзень кожны, кожную гадзіну
Прывык я думкай аглядаць
І блізкай смерці гадавіну
Між іх стараюся ўгадаць.
І дзе мне смерць мой лёс накіне?
Між хваль, ў дарозе ці ў баю?
Ці мо ў суседняй далі сіняй
Злажу я галаву сваю?
І хоць каму прыйшла пагібель —
Усюды роўна будзе тлець,
Ды бліжай к роднай мне сялібе
Я б так хацеў спачынак мець.
І хай жа пры магільных сходах
Ўсё дыша радасцю, вясной,
І раўнадушная прырода
Ззяе адвечнаю красой.