Чайка
Аўтар: Уладзімір Рагуцкі
1940

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Спала мора, поўнае спакою,
Скованае сном і цішынёй.
Нат усе хмурынкі над вадою
Застывалі гэтаю парой.
Чайка ж захлыналася ад піску
І спакойна лётала адна...
Спудзіць сон — глыбокі, багатырскі —
Як відаць, задумала яна.
Чайка мора дужае збудзіла,
А сама загінула ў імгле,
Каб зрабіцца хваляй белакрылай
І спачыць на каменнай скале.