Чакайце толькі! (Гейнэ/Таўбін)

Чакайце толькі!
верш
Аўтар: Гайнрых Гайнэ
Пераклад: Юлі Таўбін
Крыніца: Шляхам гадоў: Гіст.-літ. зб. / Уклад. У. Мархель. — Мн.: Маст. літ., 1990. — С. 228—229. — 372 с.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Калі маланкай я шугаю, —
Вы памыліліся, паны,
Мяркуючы, што я ня маю
І здольнасьці на пяруны.

Як знікне ўся ваша вясёласьць
У дня праўдзівага прыход, —
Тады пачуеце мой голас
Над шумам ветраў і грымот.

Ня мала будзе дрэў ламацца
Дзікунскім ветрам той пары,
Ня мала зрушыць ён палацаў,
Званіц аберне дагары.