Чацьвертая Ўстаўная грамата

Трэцяя Ўстаўная грамата Чацьвертая Ўстаўная грамата
Аўтар: Рада народных міністраў БНР
Крыніца: Фонд 325, вопіс 1, справа 15, аркуш 47 (Чацьвёртая Ўстаўная грамата) // Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Чацьвертая Ўстаўная грамата

Ад Рады народных міністраў

Рада БНР , атрымаўшая свае паўнамоцтвы ад Беларускага Народу на Усебеларускім З'ездзі, у граматах ад 9 і 25 марца 1918 году апавесьціла, што ўся уласьць на Беларускай зямлі пераходзіць у рукі народу. Зямля, лясы і прыроднае багацце краю былі аб'яўленны народным меннем. У сьлед за гэтым Рада прыступіла да будавання незалежнай Беларускай Дзяржавы на асновах, устаноўленных Устаўной граматай з 25 марца г.г. Нямецкая окупацыя прыпыніла гэту работу і зрабіла немагчымым перадачу ўласьці ў рукі народу і разьвязку зямельнага пытання на справядлівых асновах. Цяпер, калі народ Нямецкі завеў новы лад на сваёй зямлі, і окупацыйныя войскі пакідаюць наш край,-настаў мамэнт, каб Народ Беларускі соткі гадоў пакутаваўшы у чужацкай няволі, стаўся поўным гаспадаром на сваёй вольнай і незалежнай зямлі. Няхай усе грамадзяне Беларусі гуртуюцца навакол Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і Беларускага Ураду і твораць на ўсёй Беларусі свае валасныя, павятовыя і мястовыя Беларускія Рады, каб арганізаваны народ запраўды мог узяць у свае рукі уласьць о сваёй старонцы. Беларускі Урад будзе рупіцца перш за усе аб тое, каб чым хутчэй наш народ сам завёў на сваёй зямлі праўдзівую волю для усіх яе грамадзян. Рада Народных Міністраў БНР. Менск, 29 лістапада 1918 г.