Чорныя вочы
Верш
Аўтар: Янка Купала
Крыніца: http://rv-blr.com/vershu/view/907


Што, скажыце, цямнейшым на сьвеце ад ночы?
      – Дзявочыя чорныя вочы.

Што больш мае і тайнаў, і чараў, як ночы?
      – Дзявочыя чорныя вочы.

Што няведама дзе завядзе, як мрок ночы?
      – Дзявочыя чорныя вочы.

Што нас губіць, як гінуць зблудзіўшыя ночай?
      – Дзявочыя чорныя вочы.

А што любім, хоць жудкім, як цёмныя ночы?
      – Дзявочыя чорныя вочы.

(1905 - 1907)

Глядзіце таксама