Шаблон:Галоўная старонка/Абраная паэзія

1927

Там за гарамі, там за лясамі,
Дзе слаўна Вільня стаіць,
Там пад старымі, там пад мурамі
Грозны дух Вітаўтаў сьпіць.

Ціха, ціхутка, у тым падзямельлі
Лямпа лаёва гарыць,
Лямпа лаёва ў мнішае кельлі,
А побач — Вітаўт Князь сьпіць.

Нераспрануты і неразуты,
Зброя на Князю блішчыць.
Дзьверы да кельлі моцна замкнуты,
Рыцар пры клямцы стаіць.

Вус як кудзеля, зрок пяруновы,
Молат руку яму гне…
У дзьверы кельлі кожны Год Новы
Моцна тры раза ён б’е.

Рок
Назва твору