Калі ўзяць ўсю прошласьць і сёньняшні час,
Пачаць разглядаць так у думцы сваёй,
Дык можна сказаць, што на сьвеце у нас.
Пануе тут сіла, ўсе чэсьць даюць ёй.
Але. Сіла, грошы, аб быт барацьба —
Багі вось якія пануюць цяпер.
Ня думай, што прыйдзе нам праўды сяўба:
Яе тут замучыць на сьмерць сіла-зьвер.
Дык, брат Крывічанін працоўны ты мой,
Які ж з таго прыклад быць можа для нас?
Тварыць трэба сілу, вясьці трэба бой,
А прыйдзе напэўна для нас лепшы час.
Калі будзе сіла і ў нашых руках,
Дык праўда сама прыйдзе нам з барацьбы;
І тое, што маем мы толькі у снах,
Узыйдзе й зацьвіце з баявое сяўбы.
|