Шляхам Змаганьня/Устань, рыцар слаўны

Пагоня Устань, рыцар слаўны
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Казлоўскі
1935 год
Песьня беларускай моладзі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Устань, рыцар слаўны!

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




УСТАНЬ, РЫЦАР СЛАУНЫ.

Распутай Пагоню,
Устань, рыцар слаўны!
Вазьмі у далоню
Наш гэрб, сьцяг дзяржаўны.

Акрый гэтым сьцягам
Пакутну старонку,
Ляці роўным шляхам
за доляй ў дагонку.

Ляці, ня спыніся,
Стаўляй ўсіх на ногі,
Каб зараз ўзяліся
наладзіць нарогі.

Наладзіць нарогі
І ехаць у поле,
Араць ўсе адлогі
І чысьціць з куколя;

І сеяць на плоднай
Зямельцы зярняты,
Каб быў кожны ў Роднай
Старонцы багаты.