Шляхам жыцьця (1913)/I/Дзе ты, шчасьце маё?..

Шлях мой… * * * «Дзе ты, шчасьце маё?..»
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
* * * «Легло на сэрцы…»
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дзе ты, шчасьце маё?..

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Дзе ты, шчасьце маё, дзе ты сьветлая доля?
За што сэрцэ гняце жалю дзікая змора?…
Выйду цёмнай парой гэт за вёску на поле,
І падслухаю сьціха, што ночка гаворэ.

Можэ гоман пачую, што жаль і трывогу
Песьней радасьці зглушэ і ўсьпіць на заўсёды,
Можэ ўскажэ нешчасному к долі дарогу
І разгоне ў душы цемнаты́, непагоды.

Га! нічога ня чуць, толькі неяк здаецца
Жутка вые, гудзіць сівер с поўначы зімны,
Толькі шум баравы́ с цёмнай далі нясецца
І пяе у душы пахаронные гымны,