Шляхам жыцьця (1913)/I/Прад сьвітаннем

Песьня-байка Прад сьвітаннем
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Маладая Беларусь
Іншыя публікацыі гэтага твора: Прад сьвітаньнем.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Прад сьвітаннем.

Ціха… Бачце: штось варушыцца,
Штось паўстаці хочэ
Перажытасьць гнецца, крушыцца,
Новы сьвіт шапочэ.
Сонцэ з цемрамі змагаецца;
Мох злетае с хат і пунь;
Даль за далей ажыўляецца;
Ўсходзе ядрэная рунь.
Дрыгацяць напасьці—пошусьці,
Аціхаюць совы,
Разнімаюцца з паношэсьцяй
Крыльля гругановы.
На курганішчы спускаюцца.
Туманы жывой расой,
І па пустках расплываюцца
Безканечнай паласой.
Долей-мачыхай прыдаўленых
Зоры аклікаюць,
Ля магілішч акрываўленых
Валахі чэкаюць.