Шляхам жыцьця (1913)/I/Ты, зялёная дубрава…

Выйдзі… Ты, зялёная дубрава…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Песьня Званара
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ты, зялёная дубрава…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ты, зялёная дубрава…

Ты, зялёная дубрава,
Сон скідай, расцьвітай,
І шумеці добрай славай
Не кідай на ўвесь край.
Гамані, расходзься шумам
Ад мяжы да мяжы,
Ўлій надзею вольным думам,
Аб усім раскажы.
Казку быўшых песнапеваў
Распалі, разагрэй;
Размяці у права, ў лева
Сухацьвет, сухавей.
Маладые загаворы
Ў ход пусьці, сатвары;
Яснаглядам долы, горы,
Асьвяньці, прыбяры.
Кінь разгонна весьці сьвету
Аб сабе, аб сяўбе,
І да неба вестку гэту
Данясі у кляцьбе.
Абніміся з нівай роднай
І душой, і грудзьмі;
Край прыбіты, непагодны
Ўскалыхні, падымі…