Шляхам жыцьця (1913)/I/Хмары і думы

С песень жыцьця Хмары і думы
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Зваеваным
Іншыя публікацыі гэтага твора: Хмары і думы.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Хмары і думы.

Чорные хмары па небі плывуць,—
Чорные думы заснуць не даюць:
Хмары хацінай, а думкі душой
Рады затрэсьці, заціснуць сабой.
Валіцца з хмараў то сьнег, то вада,—
Чорные думы прыносіць беда;
Так і ваюе бедак-чалавек
З хмарамі, з думамі цэлы свой век…