Шляхам жыцьця (1913)/II/Восень

З асенніх напеваў Восень
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Зіма
Іншыя публікацыі гэтага твора: Восень (Вось і па леце… Няма яснай гожасьці…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Восень.

Ось і па леце… Німа яснай гожэсьці;
Восень запела пагудку сваю;
Нудна, жаль нейкі атцвіўшай прыгожэсьці;
Гіне ахвота к пацехам, к жыцьцю.
Вока не пасьвіцца зеленей, коласам,
Сэрцу роздольля, прывольля німа;
Вецер заводзе нябошчыцкім голасам,
Вые, рагочэ, як ведзьма сама.
Лісьце струпеўшае с дрэў асыпаецца,
Веткі шкелетамі сталі бяз іх,
Воўчые зрэнкі між пнёў палыскаюцца,
Птушчын і лопат, і шчэбет заціх.
Небо адзелося цёмнымі хмарамі,
Сыпе сьцюдзёнай слатою, дажджом;
Жо́равы, гусі лятуць над папарамі…
Цёмна, пагібельна, сьлёзна кругом.
Штосьці трывожнае, зло-непрыхільное
Сунецца з гэтай мертвячай глушы…
Восень панурая, восень магільная!
Страшна ты чуткаму сэрцу, душы.