Верба Груша
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Дзьве таполі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Груша (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Груша.

Калышыцца сталетняя,
Шуміць на ўсе староны,
На ёй галінаў тысячы,
Лісткоў на ёй мільёны.
Шпакі на ёй чырыкаюць,
І белкі часам скачуць,
І сонцэ дарыць сьпекамі,
І хмары дажджом плачуць.
Яна, загартаваная
Сталетняю парою,
Шуміць, заходзе ў гутарку
То з небам, то з зямлёю.
Дый дзіўнай мовы грушынай
Людзям не зразумеці,
Хоць мо’ аб чым і радасным
Захочэ ім шумеці.
Хоць будзе мо’ разсказываць
А долі, а багацьці,
З даўнейшаго, прайшоўшаго
Пыл забыцьця зметаці…
О груша, о сталетняя,
Наўчы, што мне зрабіці,
Каб мову тваю дзіўную
Людзям перэлажыці?..