Шляхам жыцьця (1913)/II/З асенніх напеваў/З гальных ліп і бяроз…

З асенніх напеваў 3. З асенніх напеваў 4.
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
З асенніх напеваў 5.
Іншыя публікацыі гэтага твора: З асенніх напеваў (Кончыцца лета гарачае…)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




4.

З гальных ліп і бяроз
Лісты валюцца,
Між павалаў і лоз
Разсыпаюцца.

Шэпацяць, шэлясьцяць
Залацістые,
Веткі ў неба глядзяць
Пусталістые.

Дачэкаўшы вясны,
Зноў ажыўлюцца;
Не паўстануць лісты,
Што асыплюцца.