Сад Рэчка
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Сельскіе магілкі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Рэчка (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Рэчка.

Між гор—далінаю—за вёску,
Не агледаючыся ўзвыш,
Суважна, папрасту, пасвойску
Бяжыш ты, рэчка, і бяжыш.
Падгоніш каменьчык жвіровы,
Травінку водную трасеш,
Чэпаеш корэньчык альховы,
Па верху кветачку нясеш.
І лёд зімой табе ня шкодзе—
Ўсё коцішся; а цёплым днём
На бераг выглянеш разводзьдзем,
Дый посьле—зноў сваім сьлядком.
Нясецца весела вадзіца,
Мая з ёй думка сьлед у сьлед,—
То рвецца ў даль, то зноў баіцца:
І міл і страшэн думцэ сьвет.
А рэчка як бы мне гаворэ:
«Аб долі хочэш знаць маей?
Я—капля ў моры; толькі-ж морэ
Маё ад дум тваіх сьвятлей»!..