Мая дзяўчынка Жнея
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Я хацеў-бы…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Жняя (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Жнея.

М. Шышко.

Як сама царыца
Ў залатой кароне,
Йдзе яна ў вяночку
Паміж сьпелых гоні.
З каласкоў вяночэк—
Мо́ладасьці сьведка—
На ёй зіхаціцца,
Як у садзе кветка.
На грудзях шчасьлівых
Кафтанок ружовы,
У руцэ сярпочэк
Точэны, сталёвы.
Вецер абнімае
Стан яе дзявочы,
Сонцэ ей цалуе
Шыю, твар і вочы.
Каласкі хінуцца
Перад ёй паклонна,
Дзівіцца ігруша
На мяжы зялёнай.
А яна—царыца
Ве́села, шчасьліва
Карануе песьняй
Залатое жніва.
Сьмела йдзе у сонцы,
Ўся сама—як сонцэ,
Гэта жнейка наша
Ў нашаей старонцэ.