Шляхам жыцьця (1913)/III/З зорак усходніх, заходніх…

Сьнег * * * «З зорак усходніх, заходніх…»
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Не прасьпі…
Іншыя публікацыі гэтага твора: З зорак усходніх, заходніх, з бліскучай…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




III. Для Яе́.

З зорак усходніх, заходніх, з блыскучай
маланкі выткаў-бы шаты,
З сонца і кветак-пралесак карону—
вяночэк зьвіў-бы Табе я.

С пальмаў, с цыпрысаў сьвятліцу ў цьвітучай,
цяністай строіў-бы кнеі;
Воблачак зняў-бы на трон з небасклону,
с-пад сонца пышны, багаты.

Шоў-бы ў палац панаваць с каралеўнай,
царэўнай яснай тады я,—
Славіць, шчаслівіць сваю маладую,
сьвятую песьняй няпетай.

Сэрцавы струны зьвінелі-б нязвеўна,
павеўна гымны жывые;
Казку тварыў-бы с табой залатую
такую, як думка гэта.