Шляхам жыцьця (1913)/III/Мая жонка

Я хацеў-бы… Мая жонка
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Да дзяўчынкі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мая жонка.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Мая жонка.

Не хачу я жонкі
Не з сваей старонкі,
Як я—багацейшай,
І як я—мудрэйшай.
А вазьму такую,
К якой любасьць чую,
Што мяне палюбя,
Як сябе самую,

*

Будзем з ёю жыці
І долю хваліці,
Весьці лад у хаце,
Дзетак гадаваці.
І так жыць па праве
Ў добрай будзем славе,
По́куль хаўтуроў нам
Злая сьмерць не справе.