Шляхам жыцьця (1913)/IV/Былі ў бацькі тры сыны…

Песьня сіроткі Былі ў бацькі тры сыны…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
С песень беззямельнаго
Іншыя публікацыі гэтага твора: Былі ў бацькі тры сыны…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Былі ў бацькі тры сыны…

Былі ў бацькі тры сыны,
Ды ўсе-ж яны Васілі.
Адзін служыць у дварэ,
Поле панскае арэ;
Другі стражнікам з іх стаў,
Куляй, шабляй засьвістаў;
Трэці згінуў у баю
За свабоду і зямлю.
Бацька ў вёсцэ сваей сьпіць,
І дуда пры ім ляжыць;
Ён часамі дзьме ў яе,
Песьню нудную пяе:
Ой, ты, дудка, ой дуда!
Беда жыці мне, беда!
Не вяселіш ты мяне
Ў маей беднай старане.