Шляхам жыцьця (1913)/IV/Зіма/На марозе, на мяцеліцы…

Зімовая ноч Зіма 1.
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Зіма 2.
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зіма (На марозе, на мяцеліцы…)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Зіма.

1.

На марозе, на мяцеліцы
Прынёс сівер зіму срогую;
Людцы песьняй не вяселюцца,
Ў хаты крыюцца с трывогаю.
Ўсё замёрзла пад пялёнкаю
Сьнегу белага, халоднага;
Страх мець холад над старонкаю
Для убогага, галоднага.
Не плач, бедны, сьлязой горкаю!
Да вясны трэба памучыцца:
Ўзойдзе доля новай зоркаю,
І нешчасным папець лучыцца.
Мей надзею ў сэрцы ясную,
Што ня век зіма паношыцца,
І без жальб, што шлеш напрасные,
Сьлёзы высахнуць па крошаццэ.