Шляхам жыцьця (1913)/VI/Мікіта і валы

Мой погляд і мэта Мікіта і валы
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Два мужыкі і глушэц
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мікіта і валы.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




VI. Байкі і Аповесьці.

Мікіта і Валы́.

Байка.

Ці летась, ці залетась, тут, ці там—
Штось мне не ў цям,
Ляшыў Мікіта
Жыта,
І, як на злосьць, яму адну
Валы скрывілі баразну.
Вось ён і стаў, (хоць добра йшлі ўсё лета),
Ім выгаварываці гэта:
«Я вас—так кажэ—як магу
І сьцерагу,
Сам не дасплю,
А вас кармлю
Трасяначкай зімою,
Ў летку траўкай лугавою,
Што дня вадзіцы
Даю с крыніцы,
А вы што мне?—Бязбожна
Крыўляеце барозны,
Хоць і ня можна
Ўсё такое…»
Валы пад тое:
— «Мы-б мо’ і не крыўлялі,
Каб павадоў, ярма і пуг не зналі».