Шляхам праўды
Публіцыстыка
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1912 год
Крыніца: Газэта «Наша Ніва», № 49-50, 14 сьнежня 1912 г., б. 2

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Шляхам прауды.

У адным мейсцы сьвятога: пі-саньня сказана: «Царства нябеснае належыць да тых, которые нахрапам бяруць яго“, — гэта значыць: усяго чэлавек павінен дабівацца сілай і праўдай, — ня сілай кулака, але сілай духа.

Па праўдзі і справядлівасьці нам беларусам належацца на нашай зямлі, у нашым краю роўные правы з другімі націямі, аде мы іх не маем нідзе: ні ў грамадзянскім жыцьці, ні ў цэркві, ні ў касьцелі, ні ў школі. Па гэтай жа справядлівасьці і праўдзе наш селянекі-беларускі народ павінен мець людзкіе правы, правы чэлавека роўнаго ўсім людзям, але яго не мае.

Чамуў Есць на гэта дзьве прычыны. Першая—ў нас самых, другая—незалежная ад нас.

Першая прычына тая, што беларускі народ—гэта селяне, каторые ешчэ не акрэплі у сваім чалавечым гонары і гонары грамадзяніна. Сярод нашых беларусоў многа ешчэ нявольніцкаго-рабскаго, многа ешчэ „прыгоннай палітыкі“, каторая няўмее праўдзіва і аткрыта бараніць сваей справы. Здабыць можна што колечы толькі сілай і праўдай: не туляючыся, не падлізываючыся, не ўдаючы таго, чаго ў душы німа.

Ці мала паміж нас ёсць такіх, каторые, каб прыпадабацца дужэйшаму, корацца, падлізываюцца, ім, а то за хабар, або пачастунак запрадаюць сваю душу, запрадаюць свайго брата, сваю народную справу. Не мала ёсць і такіх, каторые вераць у душы, што ўсё благое, што наш народ цяпер перажывае, ня вечна і што ўсё гэта перамеліцца і пераменіцца, калі толькі, шчыра будзем працаваць; а аднак яны ахвоча схавалісяб з гэтай сваей праўдай: баяцца шчыра і аткрыта выступіць. Думаюць, што іх, калі яны будуць стаяць на старане праўды і народнай справы, з’ядуць. Дарэмные страхі! Калі каму павінна быць страшна, то тым, каторые супроць Божаго, людскаго і прыроднаго права пазбаўляюць нас нашых людзкіх правоў дзеля… сваей карысьці.

Другая прычына складалася праз доўгіе сталецьця” і ня толькі у нашым краю, але на ўсім сьвеці яна тая-ж самая. Гэта розніца інтэрэсоў дужых і слабых, багатых і бедных. Іншая палітыка багачоў, іншая—гарапашнікоў.

Дзеля гэтаго беларускі рух—гэта ня толькі рух національны, але гэта рух за лепшую долю нашаго селянскаго народу: Мы ўжо тлумачылі у „Нашай Ніве“ якая розніца націоналізму пануючаго і паднявольнаго; першы стараецца захаваць свае панаваньне, другі дабіваецца чэлавечых правоў для безпраўных. Не мала жыве ешчэ людзей, каторые памятаюць часы прыгону, а з апісаньня і апаведаньня мы ўсе ведаем, што селяне, мужыкі былі тады у поўнай няволі, ня мелі ці чэлавечых, ні грамадзянскіх правоў. Усімі справамі гасударств і краёў кіравалі дваране, шляхта і кіравалі так, каб самім было добра.

Мінуўшае дзевятнадцатае сталецьце ва ўсей Эўропе было часам і прабуджэньняся паднявольнаго народу, каторы ішоў дабываць сабе чэлавечые правы і голас у кіраваньні гасударственымі і краёвымі справамі. І ўсюды, дзе толькі народ дабываў сабе гэтые правы, яму станавілося лягчэй жыць, бо мог бараніцца ад крыўды. Здабываліся гэтые правы ня лёгка: многа трэба было сіл, многа, мучэнікоў…

І наша лепшая доля у будучыне залежыць ад здабыцьця правоў для свайго народу, сваей мовы, а ісьці на гэту здабычу мы павінны аткрыта, сьмела, не хаваючыся, не туляючыся.

В—т.