Шлях моладзі (часопіс)/1929/1/Літэратурны аддзел/Гымн роднай зямлі

Гымн роднай зямлі
Верш
Аўтар: Казімір Сваяк
1929 год
Крыніца: Часопіс «Шлях моладзі», № 1, сакавік 1929 г., б. 10
Іншыя публікацыі гэтага твора: Гымн роднай зямлі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ГЫМН РОДНАЙ ЗЯМЛІ.

Зямліца прошласьці ціхой,
Крываваай спісана рукой,
Айчына — Маці — Беларусь,
Цяжкі лёс Твой.

Паклон з трудом Тваей дружбе
Паклон за волю барадзьбе,
Айчына — Маці — Беларусь,
Паклон Табе.

Жалосная плача песьнь Твая,
І Бога моліць сьлёзная,
Айчына — Маці — Беларусь,
Ты родная.

Ідзе вось ясная пара,
Правіду сьвеціць ам зара,
Айчына — Маці — Беларусь,
Гарой, Жыва!

Вільня, 1919