Што й па мору
Песня

Крыніца: http://kolaclub.blogspot.com/p/blog-page_29.html
Беларуская балада XII ст.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





Што й па мору


Што й па мору,

Што й па мору, мору сіняму

Там плавала,

Там плавала стая белых лебядзей

Са малымі,

Са малымі лебядзятамі.

Адкуль узяўся,

Адкуль узяўся сіза-белы арол,

Разбіў стада,

Разбіў стада ды па сіняму мору.

Белы пушок,

Белы пушок па паднебейку пайшоў,

Сіза пер’е,

Сіза пер’е па зялёнаму лужку.

А хто ж гэта,

А хто ж гэта сіза пер’е забярэ.

Збярэ пер’е,

Збярэ пер’е красна дзевіца.


Што й па мору,

Што й па мору, мору сіняму

Там плавала,

Там плавала стая белых лебядзей

Са малымі лебядзятамі.


Свайму дружку,

Свайму дружку на падушачку,

Ляжы дружок,

Ляжы дружок ды ня гневайся.

Мне за цябе,

Мне за цябе не хацелася.

Хацелася,

Хацелася мне за гожага,

За гожага,

За гожага, за прыгожага,

За белага,

За белага, за румянага.

За й Ванюшку,

За й Ванюшку кучаравага.