Што мае Нямеччына і чаго ня маюць яе ворагі
Што мае Нямеччына і чаго ня маюць яе ворагі Публіцыстыка Аўтар: Фабіян Акінчыц 1935 год Крыніца: Часопіс «Новы шлях», № 5 (15) ад 10.X.1935 г., б. 5-6 |
У вялікай барацьбе народаў, якая надыходзіць і якой ня дасцца амінуць, сьвет падзеліцца на дзьве часткі—на чале аднэй будзе стаяць нацыянал-сацыялістычная Нямеччына з яе саюзьнікамі, а ў другім лагеры апыніцца Францыя і ўсе тыя вялікія і малыя дзяржавы, якія будуць бараніць выгадны для іх існуючы стан рэчаў, вытвараны Вэрсальскім трактатам. Да ліку апошніх далучыліся і Саветы, якія праз прыязьнь з Францыяй імкнуцца да ператварэньня будучай вайны ў сусьветную рэвалюцыю.
Пры гэтакім выразна зазначаным раскладзе галоўных сілаў цікаўным будзе разглядзець — якая з іх мае большыя шансы на перамогу.
Для нас ясна адно, што барацьба будзе вясьціся не на жыцьцё, а на сьмерць і што ў гэтакай барацьбе рашучы ўплыў на яе вынікі будзе мець дух змагаючыхся народаў і іхняя нацыянальная скансалідаванасьць.
Калі дух нацыі будзе моцным, калі ўвесь народ будзе прасякнуты кіруючаю і захопліваючаю яго ідэяю, то ён вытрымае ўсе няшчасьці і пераможа.
Падыходзячы з гэтага пункту гледжаньня да сучаснай Нямеччыны, мы павінны сьцьвердзіць толькі адно: дзякуючы таму, што ўся яна ад нізоў і да вярхоў захоплена нацыянал-сацыялізмам, які вытварыў сваіх нацыянальных герояў, за каторымі ідзе ўвесь народ,— на старане Нямеччыны знаходзяцца ўсе дадзеныя на перамогу.
Памінуўшы ўсе тэхнічныя ўдасканаленьні і матэр‘эльныя сродкі, якімі распалагае гэты край і якія таксама маюць сваё значеньне ў сучаснай вайне—найгалаўнейшым скарбам у ім ёсьць тое, чаго дапялі там нацыянал-сацыялісты, заваяваўшыя сымпатыі і агульны послух ўсяго народу.
Пры гэтакім стане рэчаў Гітлер можа вясьці свой край, куды будуць таго вымагаць абставіны і ён пойдзе, не азіраючыся на ахвяры.
Народ наэлектрызаваны нацыянальнаю ідэяю разумее, што гэтакіх ахвяраў вымагае дабро нацыі, якая мусіць разьвівацца і жыць ня толькі для сваіх будучых пакаленьняў, але і дабра ўсей людзкасьці.
Цяпер разгледзім справу з другога боку. Проці нацыянальна-аздаравеўшае Нямеччыны выступаюць на чале з Францыяю і яе яўнымі саюзьнікамі, саюзьнікі тайныя ў постаці сусьветнага жыдоўства, масонаў, марксістаў, і наагул усе цёмныя сілы, якія ашуканствам і гвалтам імкнуцца да пашырэньня свайго панаваньня над усімі народамі.
Гэтыя чорныя сілы давялі ўжо Эўропу да галіты, беспрацоўя і да паняволеньня народаў слабейшых, якія ахвяраваны імі на зьнішчэньне.
Цяпер яны імкнуцца да канчальнай руіны эўрапейскіх народаў і да ператварэньня ўсей людзкой грамады ў сваіх нявольнікаў і неаплатных даўжнікоў.
Што датычыць самой Францыі, якая апынулася на чале гэтакай пачварнай коаліцыі, то яна сама з грамадзкага пункту гледжаньня не выяўляе з сябе ніякай вартасьці.
Перадусім, там наглядаюцца вельмі моцныя ўплывы марксістаў і жыдоў, каторыя пхаюць яе на рызыкоўныя крокі з пагляду толькі на вялікую ненавісьць да Нямеччыны і да тых ідэяў, якія яна рэалізуе.
Праўда, за апошнія часы выявіўся і там даволі моцны кірунак чыста нацыянальнай думкі, але пакуль-што ён не зьяўляецца пануючым.
Для аздараўленьня Францыі патрэбна нацыянал - сацыялістычная рэвалюцыя, на якую яна бадай ці здабудзецца, бяручы пад увагу моцныя ўплывы розных цёмных сілаў, якімі яна апутана.
Адзінае, што пратрымае некі час Францыю ў яе барацьбе — гэта прага утрымаць выгадны для францускай буржуазіі існуючы стан рэчаў, вытвараны пасьля Вэрсальскага трактату і абагаціўшы яе коштам абядненьня іншых народаў.
Вле гэтая прычына ня спыніць раскладу Францыі, якая хуткім крокам прыбліжаецца да канчальнага заняпаду.
Што датычыць галоўнага саюзьніка архібуржуазнай Францыі — камуністычных Саветаў, то й тут няма той захопліваючай ідэі, аздараўляючай і узмацняючай народ, якач-б пхала яго на гэраізм і дала перамогу ў будучай вайне.
Саветамі кіруюць камуністы проці волі аграмаднай большасьці народу і гэта заважыць на іхнім лёсе.
Нават з пункту гледжаньня мілітарнага Саветы ўяўляюць з сябе вельмі малую вартасьць.
Справа ў тым, што яны ня могуць вясьці вайну, закроеную на нейкі даўжэйшы час, бо тут прышлося-б мабілізаваць увесь народ, а гэты апошні атрымаўшы зброю, павярнуў-бы яе проці ўнутранага свайго ворага.
Дзеля гэтай прычыны Саветы будуць старацца выступіць у сусьветнай вайне падчас „шапачнага разбору“, каб закончыць яе рэвалюцыяй. Яле як бы яны ні хітрылі—абставіны змусяць іх да вайны якраз у такую пару, якая будзе для іх найбольш нявыгаднаю і тады, між іншым, Францыя пераканаецца—якую малую вартасьць уяўляе з сябе яе камуністычны саюзьнік.
Гэтакім чынам мы бачым, што проці Нямеччыны, моцна сцэмэнтаванай грамадзкі і палітычна, змабілізаваліся розныя сілы, ня маючы паміж сабою амаль нічога супольнага.
Іх аб‘яднала таямнічая масонска-жыдоўская рука, якая перад пагрозаю распаўсюджаньня нацыянальна-сацыялістычных ідэяў утварыла гэтакую фантастычную мешаніну і спрагла разам буржуазную Францыю з яе прыслужнікамі з камуністычнымі Саветамі. Мы перакананы ў тым, што такі недарэчны твор будзе разьбіты т што над сьветам запануюць новыя ідэі і новыя сілы.
Надыходзячыя падзеі адчыняць і народу Беларускаму сьветлую старонку ў ягонай гісторыі. Звольнены з пад маскоўскай камуністычнай няволі, ён утворыць незалежную дзяржаву, аб‘яднае ўсе беларускія землі і завядзе ў іх новы лад і новыя парадкі.
Гэта народ Беларускі мусіць добра сабе ўсьведаміць, не запамінаючы адначасна і таго, што савецка-француская перамога прынясла-б нам разам з пяціраменнаю жыдоўска-комуністычнаю зьвяздою, векавечную няволю.
Ф. А.