Штурм (1930)/Вершы/Украіне

Зьняволенай жанчыне Захаду Украіне
Верш
Аўтар: Юрка Лявонны
1930 год
На сьмерць Маякоўскага
Іншыя публікацыі гэтага твора: Украіне (Лявонны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




УКРАІНЕ

… У рогатах сталі —
Былое — што сон…
Цябе гвалтавалі
Дзянікін, Махно…

Краіна Аксанаў!
Твае берагі
Трымалі экзамэн
У бойках ліхіх…

Табе так знаёмы
І подыхі поля,
І поўныя стомы
Букеты таполяў,

І шэпат пялёсткаў
Цьвітучай вясны,
І шабельны лёскат
У годы вайны…

Калісьці загоны
Прыгожых ідылій
Варожыя бомы
Крывёю паілі…

Змываючы раны
На змучаным целе,
Гімны паўстаньняў
Даўно адгрымелі.

Чыгункі сакочуць
На перагонах,
І молат грукоча
Ад Псёлу да Дону

На попелу, стыні
Працоўнай сям‘ёй
Будуюць краіну
Уласнай рукой…

У старонцы расьпятай,
Дзе жах карагодзіў, —
Усьміхаецца хата
Ў саюзе з заводам!..
.........
— Краіна прастораў, —
Чароўны куток!
Зьвіваюцца зоры
Ў блакітны вянок…