Зіма Не кажы
Верш
Аўтар: Пятро Глебка
1927 год
Зара купаецца
Іншыя публікацыі гэтага твора: Не кажы.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НЕ КАЖЫ

Не кажы — не паверу ніколі:
хмары сіняга неба ня засьцяць —
гэта поле, у сьнезе поле,
а у полі — і смутак, і радасьць.

Сам я ведаю, сам я знаю,
скуль прыходзяць туга і радасьць.
Думы думаю, а ў думах гадаю,
што ня трэба ні стынуць, ні падаць.

Мо‘ таму так і хочацца крыкнуць
ў гэту сьнежную замець і веі:
к чорту роспач, к чорту ўсхліпы,
калі ветры усходнія веюць.

І кажу — не паверу ніколі:
хмары сіняга неба ня засьцяць:
калі сонца ільсьніцца колер,
дык красуе і радасьць, і шчасьце.

Зіма 1927 г.
Менск