Шыпшына (1927)/I/Ня маем мы срэбра

І краскі, і словы Ня маем мы срэбра
Верш
Аўтар: Пятро Глебка
1927 год
Беларусь
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мы золата, срэбра ня маем…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




О, Беларусь, мая шыпшына,
зялёны ліст, чырвоны цьвет!
Ул. Дубоўка.


I

НЯ МАЕМ МЫ СРЭБРА

Ня маем мы срэбра, караляў,
і скарбы ўсе наскія просты:
з заходу да ўсходу над краем
красы залацістая россып.

З вазёраў, лясоў і палёў,
з багністых, прадоністых нетраў
сабраў гэту россып — золата слоў,
няхай не разьметаюць ветры.

23-III—27 г.
Менск