Шыпшына (1927)/II/Блізкім і далёкім

Зара купаецца Блізкім і далёкім
Верш
Аўтар: Пятро Глебка
1927 год
Якубу Коласу
Іншыя публікацыі гэтага твора: Блізкім і далёкім (Глебка).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Мы дрожим мечтою единственной…
А. Блок.


II

БЛІЗКІМ І ДАЛЁКІМ

Жыцьцё — гэта песьня, а песьня — жыцьцё,
адгэтуль і смутак, і радасьць.
Адзін свае думы для ўсіх распасьцёр,
а думы ягоныя крадуць.

І хваляцца шчырасьцю крадзеных слоў,
і кідаюць іх на ўзьвівецер;
пялёсткі з шыпшыны зрываюць вясной, —
з калючак вяночкі віеце!

Няхай, мы з калючак вяночак зьвіем,
каралі зьбяром упрыгожыць:
ня ўпусьцім нікому мы скарбы свае, —
шыпшынай задзівіцца кожын.

Браточкі мае, дарагія мае, —
адзіная радасьць і мэта!
Таму мо‘ і грудзі ня хочуць смылець,
калі вінавацяць поэту.

Было, што за наскае слова, — касьцёр,
а сталася, бачыш, іначай.
Жыцьцё — гэта песьня, а песьня — жыцьцё,
таму і сьмяемся, і плачам.

Зіма 1926 г.
Менск