Шыпшына (1927)/IV/Я хацеў-бы

Ня кувай, зязюля Я хацеў-бы
Верш
Аўтар: Пятро Глебка
1927 год
Гай мой сіні
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я хацеў бы (Глебка).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Я ХАЦЕЎ-БЫ

Я хацеў-бы рассыпаць прасторам
беларускіх маўклівых палёў
радасьць ціхую шоўкавых зораў
і вяночкі узрочыстых слоў.

Не мая толькі гэта доля
ціха пець, а ня ў роспачы выць:
дацьвіла мая радасьць у полі
ў зыбкіх хвалях аўса і травы.

Толькі веру, што прыдзе — і скора
‘шчэ няведамы лірнік дасюль;
засьпявае — пасыплюцца зоры,
і далёка пракоціцца гул.

25-IV—26 г.
Вуса