Эпітэты і мэтафары

Галцяі і галцяйства Эпітэты і мэтафары
Слоўнік эпітэтаў і мэтафараў
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1923 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 4, верасень-кастрычнік 1923 г., б. 50-51

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Эпітэты і мэтафары. Найбольш характэрызуюць самабытнасьць мовы яе эпітэты і мэтафары, г. зн. тыя найменьні рэчам, якія дае народ пад найсьцем мастацкай творчасьці, У расійскай напр. мове агульна вядомы эпітэты: кот. васька, косолапый мишка, змѣй горыніч, травка-муравка і г. п. У нашых аўтораў адраджэнцаў мы часам сустрачаем чужыя эпітэты, якія надаюць іх творчасьці прыкры для беларускага вуха, чужы колёрыт; і гэта у той час калі беларуская мова абладае сваімі ўласнымі эпітэтамі і мэтафарамі. Пазнаньне беларускіх народных эпітэтаў і мэтафар павінна быць адным з галоўнейшых заданьняў нашай этнографічнай і літэратурнай працы. Для прыкладу падаю тут горстку беларускіх эпітэтаў і мэтафар, сабраных ў зборніках Раманава, Шэйна, Безсонава, Крачкоўскага, а часьцю запісаных мной ў аколіцах Пружан, Дзісны, Лепэля і Быхава.

кот—мурчак, курневіч;

мядзьведзь—мармыль, мармулевіч;

сабака — брэхта, брэхтулевіч, курта.

гусак—плавандзей;

індык (калакут)—гаўдзюлевіч;

воўк—гмырмель, хапун, самаглод;

вевёрка—крутомка;

лісіца—сястрыца, лыгманка;

сьвіньня—рохля;

заяц—курцік, крывандзей, касавуры, касавур;

каршун—курацап;

голуб—брукач;

варона—каркуха;

рак—паўзун;

сарока—белабока, шчакатука;

бусел—даўганогі, кургузовіч:

муха—шумуха, палятуха;

вужака—сіпуха, верацейвіца, падкалодніца;

певень—пятуховіч, кудакевіч, кукарэцкі;

ячмень—вусач, вастач;

авёс—лахмач;

пшаніца—бялуха, ярая пшаніца, ярая пшонка;

жыта—ядрзное, залацістае;

грэчка—мархлячка;

гарох—павівач, стручак, бурчак;

арэх—лузгач;

бяроза—касатая, белагрудая, белая;

колас—залацісты, ядрысты, бажадарчык;

мяды—густыя, бруштовыя, ліповыя;

трава—віхратніца;

дуброва—зялёная, драмуха;

месяц—ясен, ясны, перакрой,—ноўчык, маладзік;

сонца—красна;

гвезды—часты, густы, дробны;

вецер—буен, лістадзёр, лістагон, шугавей, сьвістун, пасьвістач;

мяцеліца—паўзуха;

мора—сіня;

масьляніца—каўзуха;

дзеўка—чорнаброва; зара ясная;

дочкі—лябёдкі, перапёлкі;

сыны—салаўі, сакалы;

гаспадыня—ластавіца, зязюля;

цела—бела;

косьці—жоўты;

руса—каса;

красна,—панна;

чэсна—жана;

бел—маладзец;

моладасьць—буесьць;

магіла—вечны дом, цёмен церамок, вечна ціш, нямая, утульніца;

руда—золата;

чыста—серабро;

гарэлка—ташчаначка, акавітачка;

лістом—слацца: лістом зелянюсенькім прад табой маладзюсенькім;

зязюляй—кукаваць (плакаць);

макам—разсыпацца;

хмелям—віцца;

сакалом, ластавіцай—палётываць;

пчолкай увіхацца;

сонцам сіяць;

асінай дрыжэць;

на дражджах расьці;

калінай цьвісьці.

В. Л.