Як выбіраць дэпутатоў у Гас. Думу (1912)/Ахрана свабоды выбароў

Хто не мае выбарнага права? Ахрана свабоды выбароў
Даведнік

1912 год
Агульные увагі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ахрана свабоды выбароў.

Закон вымагае, каб выбары адбываліся зусім свабодна. Дзеля гэтаго асобы, каторые насільствам, незаконна карыстаючы з сваей уласьці, грозьбамі і т. д. перашкодзяць ізбірацелю ці выбаршчыку падаць свой голас на выбарах, караюцца па закону вастрогам. Так сама караюць вастрогам за подкуп ізбірацелёў, ці выбаршчыкоў грашыма, гасьцінцамі, або абецанкамі якой-небудзь карысьці. Асобы, каторые зумысьля неправільна лічылі галасы на выбарах, караюцца лішэньнем усіх правоў і аддачай у арэстанцкіе аддзеленьня да двух гадоў.