Як выбіраць дэпутатоў у Гас. Думу (1912)/Выбары у землеўладзельцоў
← Выбары у селян | Выбары у землеўладзельцоў Даведнік 1912 год |
Выбары у гарадох → |
Выбары у землеўладзельцоў.
Закон аб выбарах дзеліць землеўладзельцоў на вялікіх і дробных. Землеўладзелец, што ўладае ня менш году паказаным у законе (асобна для кожнаго павету) лікам дзесяцін, належыць да паветоваго з’езду землеўладзельцоў, дзе і выбіраюцца выбаршчыкі ад землеўладзельцоў проста ў губэрню. Да таго-ж з’езду належаць: 1) тые, што ўладаюць ня меней году іншым, як земля, нерухомым дабром („недвижимостью“), апрача гандлёва-прамышленаго „заведзеньня“, (напрыклад, дача), ацэненым паведлуг земскай ацэнкі ня менш, як на 15 тысяч рублеў; 2) ўладзельцы асобных горных (посэссіонных) заводоў і 3) упоўнамочэные ад дробных землеўлядзельцоў і упоўнамочэные ад „настояцелёў“ цэрквей і малітвеных дамоў усіх вер, калі да цэркві ці малітвенаго дому прыналежыць земля ў павеці (ст. 98).
Такім парадкам, да паветоваго з’езду землеўладзельцоў, каторы выбірае паказаны ў законе лік выбаршчыкоў ад паветовых землеўладзельцоў у губэрню, належаць 1) вялікіе памешчыкі і 2) упоўнамочэвне ад цэрквей ды ад дробных землеўладзельцоў. Дробным землеўладзельцам лічыцца той, хто ўладае ня менш году якім-колечы кавалкам зямлі, хаця бы самым маленькім. Трэба толькі, каб тая земля была абложэна земскімі зборамі. Нядоімкі ў плаце павіннасьцей не адбіраюць выбарнаго права.
Як ўжо было сказана, селяне, што маюць зямлю щ павеці, не маюць права належаць да з’езду землеўладзельцоў, калі яны належаць да складу валасных ці сельскіх сходоў у тым павеці. Калі-ж селянін мае зямлю ў адным павеці, а прыпісаны да воласьці у другім павеці, то мае права належаць да з’езду землеўладзельцоў таго павету, дзе знаходзіцца яго земля.
Дробные землеўладзельцы і настаяцелі цэрквей, што ўладаюць зямлёй, збіраюцца ў дзень, назначэны губэрнатарам, на асобны (предварительный) з’езд для выбару тых упоўнамочэных, каторые будуць належаць да з’езду паветовых землеўладзельцоў. Аб гэтым павесткі не разсылаюцца, і ізбірацелі самі павінны даведывацца аб тэрміне з газэт, каб не праспаць дня выбароў. Абвестка аб дні выбароў упоўнамочэных канешне павінна быць надрукавана ў губэрнскіх ведамасьцях, а ў іншых газэтах яе можэ і ня быць. Выбары упоўнамочэных гэтак робяцца: калі збярэцца меней пяцісот душ, то выбары робяцца баллоціроўкай кулькамі; калі-ж абярэцца больш пяцісот душ, дык запіскамі. Каб даведацца, колькі можна выбраць упоўнамочэных, робяць гэтак: калі ўсе сабраліся, дык падлічываюць, колькі зямлі маюць яны разам. Пасьля лік падлічэных дзесяцін дзеліцца на цыфру, каторая цаказывае, колькі зямлі дае права вялікім землеўладзельцам належаць да паветоваго з’езду землеўладзельцоў. Атрыманая такім парадкам цыфра і паказывае, колькі поўных цэнзоў з’езд прэдстаўляе, значыць, колькі можна выбраць упоўнамочэных: Гэтак, — напрыклад, калі у ўсіх сабраўшыхся ёсць 3.000 дзесяцін, а для таго, каб належаць проста да З’езду землеўладзельцоў гэтаго павету, трэба мець 300 дзесяцін, то сабраўшыеся дзеляць 8.000 на 300 і выбіраюць спаміж сябе дзесяць упоўнамочэных, што будуць належаць да паветоваго з’езду (ст. 31).
З’езды дробных землеўладзельцоў збіраюцца або па адным на ўвесь павет, або дзеляцца на колькі аддзелоў: ці для асобных часьцей павету, ці павэдлуг націі (напрыклад, адзін для рускіх, а другі для палякоў), ці ўрэшці павэдлуг катэгорыі ізбірацелёў (напрыклад, адзін для настаяцелёў цэрквей, а другі для іншых) (ст. 30). Раздзел на аддзелы залежыць ад загаду міністра ўнутрэных спраў.
Калі упоўнамочэные ад дробных гаспадароў ужо выбраны, яны разам з вялікімі землеўладзельцамі абіраюцца на паветовы з’езд для выбароў губэрнскіх выбаршчыкоў. Такі з’езд можэ быць адзін, або дзяліцца на неколькі аддзелоў (ст. 29). У губэрню едуць тые, за каторых пададзена болей палавіны ўсіх галасоў на з’ездзі. Калі такім парадкам ня выбяруць патрэбнаго ліку выбаршчыкоў, дык робяцца дадатковые выбары, на каторых выбранымі лічацца тые, што атрымалі простае большынство галасоў (ст. 106). Дадатковые выбары робяцца: для з’ездоў, дзе сабралося болей пяцісот душ, у новы тэрмін, назначэны губэрнатарам, а для з’ездоў, дзе сабралося меней пяцісот душ, на другі дзень пасьля аканчаньня выбароў. Выбраць можна толькі тых, што маюць права належаць да з’езду; баллоціравацца могуць толькі тые, каторые скажуць аб сваей згодзі на гэта прадседацелю (ст. 103). Падчас выбароў на з’ездзі могуць быць толькі тые, што маюць права належаць да гэтаго з’езду, ды ешчэ прадседацель з’езду. Прадседацелем бывае або маршалак, або хто з мейсцовых землеўладзельцоў, назначэны губэрнатарам.
На неправільнасьці, якіе будуць падчас выбароў на з’ездзі, можна праз тры дні падаваць скаргу ў паветовую па выбарным справам камісію (ст. 112). Калі тая камісія знойдзе скаргу справедлівай, то можэ скасаваць выбары; тады назначаюцца новые. На пастанову паветовай камісіі можна праз тры дні ад часу абвешчэньня яе падаваць скаргу у губэрнскую па выбарным справам камісію, а па пастанову губэрнскай — у Сэнат.