Як выбіраць дэпутатоў у Гас. Думу (1912)/Выбары у рабочых

Выбары у гарадох Выбары у рабочых
Даведнік

1912 год
Хто не мае выбарнаго права?

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Выбары у рабочых.

Выбары у рабочых адбываюцца гэтак. Рабочые выбіраюць перш с паміж сябе упоўнамочэных павэдлуг такога рахунку: на фабрыках і заводах, дзе працуе ня менш 50 і ня болей 1.000 душ, — аднаго упоўнамочэнаго; на фабрыках і заводах, дзе больш 1.000 рабочых, — па адным упоўнамочэным на кожную поўную тысячу (ст. 44).

Такім парадкам рабочые на фабрыках, дзе працуе менш 50 душ, а так сама ў рэмесленых майстэрнях выбарных праў не маюць. Ня могуць выбіраць упоўнамочэных і рабочые на такіх фабрыках, каторые спынілі работы на нейкі час і зрабілі ўсім рабочым расчот.

Упоўнамочэным ад фабрычных рабочых можэ быць толькі мужчына ня менш 25 гадоў, калі ён працуе на тэй фабрыцы, каторая яго выбірае, ня менш шэсьці месяцоў. Калі упоўнамочэные ўжо выбраны, яны ў назначэны губэрнатарам дзень з’ежджаюцца на губэрнскі з’езд упоўнамочэных ад рабочых і выбіраюць паказанае ў законе чысло выбаршчыкоў у агульны губэрнскі выбарны з’езд.