Як выбіраць дэпутатоў у Гас. Думу (1912)/Як выбіраюць дэпутатоў у Гасударственую Думу

Прадмова Як выбіраюць дэпутатоў у Гасударственую Думу
Даведнік

1912 год
Як робяцца выбары

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Як выбіраюць дэпутатоў у Гасударственую Думу.

У некалькіх вялікіх местах (у Пецербурзі, Маскве, Варшаве, Лодзі, Кіеве, Рызе, Одэссе) населеньне выбірае проста ад сябе членоў ў Гасударственую Думу.

Ва ўсіх іншых мейсцах дэпутаты у Думу выбіраюцца па губэрнях, на так называемых Губэрнскіх Выбарных Сабраньнях. Губернскіе выбарные сабраньня выбіраюць с паміж сябе па гэтулькі членоў Гасударственай Думы, колькі назначэна на губэрню павэдлуг асобнага распісаньня. У губэрнскіе выбарные сабраньня ўходзяць выбаршчыкі, каторых выбіраюць асобные з’езды ў кожным павеці (ст. 6 пол. о выб. ў Гас. Думу): 1) з’езд землеўладзельцоў: 9) першы з’езд гарадзкіх ізбірацелёў (знач. больш багатых жыцелёў горада); 8) другі з’езд гарадзкіх ізбірацелёў; 4) з’езд упоўнамочэных ад валасьцей. Апроч таго, ў некаторых губэрнях да губэрнскаго выбарнаго сабраньня належаць выбаршчыкі, што выбраны на асобным губэрнскім з’ездзе упоўнамочэных ад рабочых. У законе сказана, колькі выбаршчыкоў павінна быць выбрана на кожным з’ездзі, значыць, колькі ў губэрнскім выбарным сабраньні павінна быць выбаршчыкоў ад селян, ад гарадоў, ад землеўладзельцоў.