Янку Брылю
Янку Брылю Аўтар: Алесь Мілюць 1939 Крыніца: Скрыжалі памяці. Кніга другая - с. 328 |
Ад родных далёкіх «крэсаў»,
Ад шэрых хат й сялянскіх бед,
Ад Вушы хваляў, шэпту лесу —
Прымі ты шчыры мой прывет!
Ад тусклай восені лазуры,
Ад жоўтых дзён, дзе сухацвет,
Ад туманоў сівых і хмурых —
Прымі гарачы мой прывет!
Ад ідэалу вернай службы —
Святыні прошлых нашых лет...
Ад нашай братняй, шчырай дружбы
Прымі паклон мой і прывет!
20 жніўня 1939 г.
Скорычы