Я пайшоў у сыр-бор

Я пайшоў у сыр-бор
верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
Крыніца: http://biadulia.ru/stories/189.htm

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Я пайшоў у сыр-бор,
Дзе гпяздзяцца арлы,
Аб дзяўчыне маёй
Каб не слухаць хвалы,
Каб для сэрца знайсці
Адпачын-супакой
Сярод пушчы нямой,
Сярод гушчы глухой.
Там забуду ўначы,
У лясной цішыні
Аб дзявочай красе,
Аб сардэчным агні.
Я пайшоў у сыр-бор
Гаіць раны душы
Пад мяцеліцай зор,
Пад віхурай ціган.
Наумысне сыр-бор
Мне аб ёй гаманіў,
Аб ей мшалы курган
Казкі дзіўныя спіў.
Сярод пушчы нямой,
Сярод пушчы глухой
Дзве хваіны стаяць
І гавораць аб ёй.