17 верасня
17 верасня Аўтар: Уладзімір Рагуцкі 1939 |
Каліны схіліліся нізка,
І плакаў засмучаны гай.
Матуля ў журбе над калыскай
Спявала:
— Ой, баюшкі, бай!
Ты станеш на ногі, саколік,
А долі не знойдзеш нідзе,
І спевам птушыным ніколі
Цябе не парадуе дзень.
Яшчэ ад маленства да смерці
Зазнаеш нямала прынук, —
На панскіх абшарах прыйдзецца
Згінацца за працай у крук.
А сцежкі-шляхі да навукі
Для нас зараслі палыном... —
І раптам
— на вуліцы грукат.
Матуля зірнула ў акно.
Грымелі магутныя танкі —
Чырвоныя войскі ішлі —
На новы матыў калыханку
У бедную хату няслі.