20-лецьце паэтыцкае працы Янкі Купалы

20-лецьце паэтыцкае працы Янкі Купалы
Артыкул
Аўтар: Антон Луцкевіч
1925
Крыніца: Іскра. 1925. 31 тр

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




15 гэтага мая ў Менску, дзе жыве найвялікшы беларускі паэт сучаснасьці Янка Купала, адбылося ўрачыстае сьвяткаваньне 20-летняга юбілею яго паэтыцкае творчасьці.

Беларуская прэса (хоць і разгромленая) і беларускае грамадзянства ў Вільні маняцца ў бліжэйшым часе далучыцца да гэтага сьвяткаваньня. Мы з свайго боку шлем нашаму песьняру гарачае прывітаньне і пажаданьне далейшага расьцьвету яго творчасьці, якая ўвяла беларускую адраджэнскую літаратуру на сусьветны Парнас.