9 (22) студзеня 1905 г. (успаміны)

9 (22) студзеня 1905 г. (успаміны)
Успаміны
Аўтар: Лявон Заяц
1928
Крыніца: Газэта «Савецкая Беларусь», № 19 (2207), 22 студзеня 1928 г., б. 1

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




9 (22) студзеня 1905 г. (Успаміны).

Мне тады яшчэ ня было і 15 год, але вобразы, сьведкай якіх я быў, стаяць і цяпер прада мной, яе жывыя.

Народная, пекная пецярбурская раніца. Нядзеля—вольны для ўсіх дзень. Натоўпы народу мімаволі цягнуццца з усіх капцоў гораду да Дварцовага Пляцу, дзе мелася адбыцца нешта надзвычайнае. Пакорныя падданыя (як я пасьля даведаўся) туды накіроўваліся з царкоўнымі харунгвямі, сьвятымі абразамі, з партрэтамі «Самадзяўжаўнейшага Богапамазаньніка», з папом Гапонам на чале, каб тая, перад панурым зімнім дарскім палацам кінуцца на калені і прасіць, сьлёзна маліць аб міласьці для працоўнага народу, жыцьцё якога ад «багапамазаных» парадкаў было ўжо не ўмагату.

Да гэтага пляцу ішлі ўсе: пайшоў і я, разам з другімі. добра ня ведаючы, у чым справа. Натоўп людезй ужо набліжаўся па Марской вуліцы да Трыумфальнае аркі, за якой на Дварцовым Пляцы і адбываліся галоўныя падзеі дня 9 студзеня. Раптам «пабедная» музыка, і з пад Трыумфальнае Аркі выходзіць жалезнай сьцяной якійсьці гвардзейскі полк…

Вясёлая музыка!..

Але чаму гэта натоўп народу, заместа слухаць гэтую музыку, так шарахнуўся, хто куды?!..

Чаму гэта пад бравурныя гукі музыкі таю пасьпешна зачыняюдца брамы ўсіх дамоў, куды кінуліся людзі?!.

Чаму гэта, пе пасьпеўшага разам з іншымі схавацца, старэнькага чыноўніка стаў біць плашмя выхвачанай з похвы бліскучай шабляй, разьыюшаны афіцэр?!.

Усё гэта прамільгнула ў мяне ў галаве як маланка, але адказу сам сабе ў ьой моіаст я ня мог даць.

Затое далі мне яго людзі навокал мяне: яны зразумелі, што там, за Трыумфальнай Аркай голыя «хрысталюбівыя» воіны, выхаваныя ў палачным рэжыме, ужо адолелі падняць «верноподданных» з каленаў кулямётамі, стрэламі і нагайкамі…

І таму так шарахнуўся ад бравурнае музыкі натоўп!..

..............................

Сярод натоўпу вялікая ўзбударажанасьць? бо ўжо разьнесьліся сэнсацыйная, страшныя весткі аб страляніне на Даарцовым Пляцы ў безаружную дэманстрацыю.

Па вуліцы едзе морскі афіцэр: яго сьцягваюць з саней дзесяткі рук. Гвалт, крыкі—«біць іх, мярзаўцаў»!.. Але некаторыя з рабочых кідаюцца да афяры, крычачы—„не чапаць! маракі з вамі!“

Марака пасьля гэтага пачынаюць «качаць», падкідваючы высока ўгару, а шаблю ў яго адбіраюць і ламаюць яе пад крыкі «ура!» натоўпу.

Зноў музыка, але нейкая дзіўная: толькі адзін гарніст выводзіць свае замыславатыя гукі тры разы падрад. Але было досыць, каб пасьля першага разу натоўп рассыпаўся куды хто.

Некаторыя чамусьці пападалі нават на зямлю, некаторыя пахаваліся за калёны дамоў…

Хутка я зразумеў, чаму яны так, зрабілі: пасьля трэцяга сыгналу гарніста раздаўся залп салдат, якія затрымаліся на Неўскім праспэкце каля ракі Мойкі.

Гэта быў першы залп, які мне, хлапчуеу, давялося чуць у сваім жыцьці, залп накірованы супроць безаружных людзей!…

Узрыў абурэньня і бясьсільнай злосьці ахапілі ўсіх, хто пачуў гэты залп!

Але некаторыя ня трацілі надзеі і крычалі — «Гэта, каб напужаць толькі! Гэта «халастымі»!..

А як толькі змоўклі першыя стрэлы, натоўп бясстрашна кінуўся на бераг Мойкі: ад «халастых» стрэлаў то там, то сям валяліся па зямлі нярухома людзі ў нязвыклых позах—так, як іх здагнала куля…

Усё было ясна: пачалася крывавая расправа з ні ў чым непавінным народам!

Ня гледзячы па гэта, абураны натоўп выдзіраў каменьні з маставой і сьмела кідаў іх у бок салдат.

У адказ—ізноў сыгнал гарніста, ізноў стрэзы…

Гэтыя бязьлітасныя стрэлы навучылі ў тыя дні працоўных, што ад раз‘юшанага, упэўненага ў сваёй нязломнай моцы царызму—трэба не на галерах прасіць міласьці, а вырываць свае правы сілай.

Працоўныя добра зразумелі, што права на лепшае жыцьцё трэба браць гвалтам, хць-бы гэта каштавала нават галавы самага «богапамазаньніка».

І праз 12 гадоў працоўныя б. Расеі гэтае права ўзялі, так моцна ўзялі, што, ня гледзячы на заўчасную сьмерць свайго вялікага правадыра рэвалюцыі Ў. І. Леніна, ніякая сіла на сьвеце не адбярэ зьдзейсьненага ў СССР права на лепшае жыцьцё і ўлады ад рабочых і сялян.

Л. Заяц.