Biełarusskaja Chrestomatija (Эпімах-Шыпіла)/Расказ Доўгага Гарасіма

Na pamiątkę życzliwemu dla rodziny Расказ Доўгага Гарасіма
Верш
Аўтар: Зыгмунт Нагродскі
1900—1905 год
Крыніца: Даследаванні і матэрыялы. — 2017. — Т. 3; бач. 254, 281-282
Mora
Іншыя публікацыі гэтага твора: Расказ Доўгага Гарасіма. Рукапіс захоўваецца ў БДАМЛіМ, ф. 66, воп. 1, адз. зах. 1256, арк. 45.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Расказ Доўгага Гарасіма.

Разсказаў бы я вам дзіва,
Толькі есьці я хачу,
Што нагледзіўся я ўчора,
Скажу посьлі панічу.

5 Ну ты, Дар’я, нясі хлеба
Пастаў зэдлік панічу,
А ты, мама, лі капусту,
Я свой пірог памачу.

Пацягауся дзень па лесе,
10 К вечару аж аслабеў;
Як увідзеў дзіва многа,
Хоць быў слаб, але глядзеў.

Можа ты, паніч, і відзеў,
Бо табе не першыня,
15 Хто ж ня быў далей Старынкі
Таму страх і старшыня.

Хто на сьвеце пабадзяўся
Таму дзіваVI ні пачом.
Хто даведауся у Піцер,
20 З мужыка стаў панічом.

Не далёка там казаўшы,
Як Арцемаў Саўка зяць
Гдзе ён быў і ці далёка?
Не магу таго сказаць.

25 Але мусіць быў ня блізка,
Бо тут было не відаць.
У новай вопратцэ вярнуўся
Як казала яго маць.

Казаў: горы ёсць такія
30 Што рукой ані дастаць,
Як узьлезеш на макушку,
Аж у небе ўсё відаць.

Ну цяпер я падкрапіўся,
Як капусты пахлебаў;
35 Сухім пірагом давіўся
Чуць зубоў не паламаў.

Ну ты, тата, дай табакі.
Цяпер треба закурыць.
Калі хочэце вы слухаць, —
40 Зараз буду гаварыць.

Як справіўся я у лесе,
То пашоў проста у двор,
Далажыўся там лясьнічым,
Зналі каб, што я ня вор.